Добавить компанию

Детская подготовительная студия при народном фольклорном театре танца «КАРАГОД» и детском ансамбле танца «КАРАГОДЗІНКІ»

маршрут
Телефоны
Написать отзыв
маршрут
Часто просматривают
ГУО «ЦДО Д и М «Контакт» г. Минска» Клуб спортивных танцев «Мэта»
8.0 км • ул. М.Танка
Наборы в группы с 20.08.2016г.
ШТАМ
8.7 км • пр-т Победителей
Школа танца Александра Меженного
Приглашаем в группы по хатха-йоге!
Вы владелец?
Наполненность страницы: низкая
18%
Редактировать профиль

Фотогалерея

Отзывы «Детская подготовительная студия при народном фольклорном театре танца «КАРАГОД» и детском ансамбле танца «КАРАГОДЗІНКІ»»

Марина
Хочу выразить благодарность Стелле Николаевне!Вы профессионал своего дела, человек очень искренний и болеющий за свое дело! Вы открываете нашим детям дорогу в будущее. Вы прививаете любовь к музыке,развиваете лучшие человеческие качества,
АДМИН
Спасибо. Мне так приятно читать такие слова. Я даже растрогалась.Спасибо Вам.
Мария
Стелла Николаевна и Алла Викторовна примите слова искренней благодарности за Ваш профессионализм,чуткое отношение,внимание к детишкам.Спасибо Вам за Ваше терпение,за индивидуальный подход к каждому ребенку,за создание теплой и комфортной об
Наталля
Вялікі дзякуй нашым педагогам Алле Віктараўне і Стелле Нікалаеўне за адданую і шчырую працу з нашымі дзеткамі. Вельмі рада, што дачушка наведвае дзіцячы ансамбль танца "Карагодзінкі" і далучаецца да культуры і звычаяў сваей краіны з дапамог
Написать отзыв
Нажимая кнопку «Написать отзыв», Вы принимаете Правила размещения комментариев.Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы.

О нас

Заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 45 хвілін, звычайна з 17.00 да 17.45 і з 18.00 да 18.45. Магчымыя варыянты і змены.

Ансамбль «Карагодзінкі» быў створаны як ансамбль-спадарожнік народнага фальклорнага тэатра танца «Карагод» «ДУ МРЦК». 20 студзеня 2012 года дзіцячы калектыў прыняў удзел у вялікім калядным канцэрце, які традыцыйна штогод праводзіць НФТТ «Карагод». Гэту дату было вырашана лічыць днём і годам заснавання дзіцячага ансамбля танца «Карагодзінкі».

Нашы кіраўнікi:

Стваральнік і кіраўнік ансамбля – Кузняцова Стэла Мікалаеўна. Таксама з ансамблем працуе выдатны прафесіянал, балетмайстар Пруднікава Ала Віктараўна.

Заняткi:

На занятках у групах не больш за 16 чалавек гучыць жывая музыка, а таксама фанаграмы з дзіцячай танцавальнай музыкай. Выхаванцы студыі вывучаюць элементы класічнага танца, народнага танца, урокі акцёрскага майстэрства, а таксама асновы дзіцячай сучаснай харэаграфіі. У праграме прадугледжана партнэрная гімнастыка.

Рэпертуар:

Аснову рэпертуару ансамбля складаюць сцэнічныя апрацоўкі беларускай народнай харэаграфіі, беларускія традыцыйныя танцы, стылізаваныя кампазіцыі, танцы іншых жанраў і накірункаў.

У агульнай складанасці дзіцячы ансамбль танца «Карагодзінкі» з моманту свайго стварэння даў каля пяцідзесяці канцэртаў разам з «Карагодам» і самастойна. Кожнае выступленне – гэта радасная падзея для гледача. Пабываўшы на канцэрце, вы адчуеце атмасферу народнага свята беларусаў. Дэвіз нашага ансамбля заўсёды гучыць у канцы нашых канцэртных выступленняў: «Дзякуй за ўсё»! І калі хоць што-небудзь засталося ў вашых сэрцах, то большай ўзнагароды нам і не трэба!

Удзел у фестывалях:

Нягледзячы на юны ўзрост, танцоры калектыву адзначаны высокім выканальніцкім узроўнем, таму ансамбль прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці горада Мінска, Мінскай вобласці і раёна, а таксама за межамі нашай краіны.

«Карагодзінкі» ўдзельнічаюць у фестывалях і конкурсах, атрымліваюць дыпламантскія ўзнагароды. Вось найбольш значныя з іх:

  • 7-ы Абласны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Карагод сяброў» г. Клецккрасавік, 2012 г.);
  • Раённае свята «Дзень абароны дзяцей»1 чэрвеня, 2012-2015 гг.);
  • Міжнародны фестываль «Музыка аб'ядноўвае народы», г. КарлиноПольшча, 2012 г.);
  • Міжнародны фестываль «У колі друзів», г. ЛьвоўУкраіна, 2013 г.);
  • Чэмпіянат свету па хакеі «Зона гасціннасці ля Лядовага палаца», г. Мінск2014 г.);
  • Рэспубліканскае свята «Дзень беларускага пісьменства», г. Заслаўеверасень, 2014 г.);
  • Чэмпіянат Свету па скачках на батуце, Палац спорту г. Мінскверасень, 2014 г.);
  • Навагодні канцэрт адміністрацыі Дзярж. кантролю РБ, г. Мінскснежань, 2014 г.);
  • Фестываль традыцыйнай народнай культуры;
  • «Архангелогородские гостины», г. АрхангельскРасійская Федэрацыя, лістапад, 2015 г.).

У ансамблі «Карагодзінкі» ўжо склаліся добрыя традыцыі. Яны пераходзяць ад дарослага калектыву да юных артыстаў. Самымі яркімі і адказнымі сталі: штогадовае правядзенне вялікага каляднага канцэрта сумесна з НФТТ «Карагод» на базе ДУ «МРЦК», шматлікія канцэрты да святочных дат на базе ДУ санаторый «Юнацтва», дзе ансамбль танца «Карагодзінкі» заўседы жаданы госць. Гэтыя канцэрты праводзяцца на платнай аснове, а на атрыманыя сродкі набываюцца сцэнічныя касцюмы для новых пастановак.

Нашы перавагі:

  • Для шматдзетных сем'яў прадугледжаны скідкі на аплату: першае дзіця-100%, другое-50%, трэцяе-20%;
  • Для хлопчыкаў аплата 50% ад поўнага кошту;
  • Удзел у шматлiкiх фестывалях;
  • Вопытныя харэографы.

Ансамбль «Карагодзінкі»: толькi танцы i добры настрой!

Особенности
Танцевальные направления:
Детские танцы, Современная хореография
Возрастная группа
Дети
Другое
Жанровое направление: народный, сюжетный и современный танец

Адрес «Детская подготовительная студия при народном фольклорном театре танца «КАРАГОД» и детском ансамбле танца «КАРАГОДЗІНКІ»»

Минск, ул. Вышелесского, 4
ГУ «Минский районный центр культуры»
маршрут
  • ГУ «Минский районный центр культуры»
  • Юридический адрес: Минская обл.,Минский р-н,Сеницкий с/с,аг. Сеница,ул. Набережная, д.54б
  • УНП: 600208360
  • На правах рекламы